У купальскую ноч

Валентина Дробышевская
У купальскую ноч, у загадкавую, незвычайную
Таямніцай жыцця кветка-папараць дзіўна цвіце.
Разгараецца вогнішча, яркае, выратавальнае,
І натхненне ад полымя ў сэрцы людскія ідзе.

Неўміручы Купала! Імя яго моцна ўплецена
У абрысы гісторыі маці-радзімы навек!
І лучыны паэта стагоддзем святло не замецена,
Бо адвечную песню тутэйшы пяе чалавек.

Дзе радок да радка - успамінаў курган узвышаецца,
Над свабоднаю спадчынай песні лунаюць часцей...
А Купалава вогнішча ярка штогод разгараецца,
Каб будзіць таямніцы ў сэрцах I душах людзей!

2001 год

У вершы сустракаюцца назвы твораў Янкі Купалы