Родная мова

Сергей Заровский
Родная мова
Сцiплыя словы,    
Нiбы званочка блакiт,
А загучала –
Разам з’яднала,
Стала мацней за гранiт.
Устанем плячыма,
Хiба ж магчыма
Зрушыць свабодны народ.
Час не чакае,
Розум жадае
Знiшчыць над марамi дрот.
Крочаць падзеi,
Дзень ружавее –
Сонца хутчей сустракай.
Маю надзею,
Што расквiтнее
Родны, мне дадзены край!