Катрэны

Анна Атрощенко
Задрамаў лясок маўклівы,
Не спявае птах даўно.
І, нібыта муж раўнівы,
Клён пастукае ў акно!

* * *
Трымайце ў чысціні сумленне,
На свеце адзін раз жывём!
Каб не кідалі ўслед каменне,
Каб не клялі радню і дом.
* * *
Трэба людзям усміхацца,
сеяць толькі дабрыню.
І на Бога спадзявацца,
Багародзіцу сваю.

СКАРГА МУЖЧЫНЫ

Зноў працую, быццам вол,
на праклятай дачы,
а як сяду я за стол -
жонка горка плача...

Зборнік "Летуценніца" (2006 г.)