Играй, пианист! -перевод на белорусский-

Тамара Кошевая
Выбора нет! Forte, forte,
Играй, пианист, зараза!
Я пристрелю тебя, морда!
Но не сегодня, Не сразу…

Барамунда. МИР НА КОЛЕНЯХ
http://stihi.ru/2013/05/15/8841
===================================

Няма ў мяне выбару! Forte!
Іграй, піянісце, зараза!
Я стрэлам заб’ю цябе, морда!
Але не цяпер. Не адразу...

І покуль мой браўнінг плача,
Іграй мне хутчэй, піянісце,
Дуэт пакланёнага мачо
і шыі ў пяньковым манісце.

Дыезы хай здрады мне брэшуць,
Бемолі крычаць аб расстанні,
Дай руку сваю мне, нарэшце,
Па ёй загадаю жаданні.

Я выражу руны па венах,
Па ўсім сухажыллі на пальцах
И выкладу музыку генам
Па нотах загубленых танцаў!

І маршавых рытмаў загану
Flamenco развее, як цені,
З каленяў тады я паўстану
І свет пасаджу на калені.

Няма ў мяне выбару! Forte!
Іграй, піянісце, зараза!
Я стрэлам заб’ю цябе, морда!
Але не цяпер. Не адразу...
_____________

Піяніст – піянісце (обращение)

Зачастую в белорусском языке, в художественной литературе
и в разговорной речи, употребляется звательный падеж.
Хотя в официальной грамматике он не употребляется,
но элементарные понятия об этом падеже всё-таки даются.
В русском языке звательный падеж, к сожалению, сохранился
только в обращениях: «Боже!», «Отче», и «Господи!»