И крылом загадкава махае

Валентина Дробышевская
Нада мною бусел праляцеў,
Памахаў загадкава крылом...
Мабыць, папярэдзіць захацеў,
Што праходзіць лета за акном.
Дождж ці ясна, праўда ці хлусня...
Думкі ўскалыхваюць бясконца
Ад самотнай зоркі да рання...
Парасонам не закрыеш сонца!
Бо яно вачамі зіхаціць,
Бо яно сардэчка сагравае!
...Белы бусел над жыццём ляціць
І крылом загадкава махае.