Я ужо зразумела...

Мария Хрусталёва-Перчик
Я ўжо зразумела: нам разам не быць.
І дробязь таму перашкодай.
К табе галаву да грудзей не схіліць,
Усміхнуўшыся шчасцю ўпотай.

Прайшло столькі часу. Ты, мабыць, цяпер
Аб зробленым шчыра шкадуеш.
Ды я не крыўдую, мой любы! Павер,
Што я сапраўды не крыўдую!

Ты гэтулькі дзіўнай надзеі прынёс,
Што гэтага мне й даволі.
Я ўсё разумею - не зменіцца лёс:
Не ў нашай с табой гэта волі.

Памарыла - хопіць. І цемрадзь начэй
Не нам с табой схіліць свой водар.
Бывай! Не забуду тваіх я вачэй:
Ты ў сэрцы маім назаўсёды!