Не выказаць адчаю безнадзейнасцi...

Мария Хрусталёва-Перчик
Не выказаць адчаю безнадзейнасці.
Вясна віруе пахам бэзу й траў.
Маўчыш. Не звоніш і не едзеш ты,
Як быццам назаўжды прапаў.

Жыццё паволі стала невыносным;
І праца ўжо не выратуе, не!
Ляцяць у бездань зімы, леты, вёсны:
Яны мне не патрэбны без цябе.

Адчаю безнадзейнасці не выказаць.
І бегу часу мне не супыніць.
І на вачах не высушыць мне вільгаці,
Бо сэрца неспакойнае баліць...