Зiхацяць у небе зоркi...

Сергей Заровский
Зiхацяць у небе зоркi,
Месяц быццам бы праз шкло
Запрашае да гаворкi –
Што казаць, усё прайшло.
Супакойся, сцiхнi, сэрца,
Лепей у цемру зазiрнi –
Што чакаць ад iншаверца?
Сонца дорыць прамянi,
Ад яго iдзе пяшчота,
Ад яго i добры шлях,
Будзе дзень, усе турботы
Хутка знiкнуць на вачах.
Знiкнуць разам з туманамi,
На сухiх далонях пах.
Зiхацiць у начы над намi
Векавечны зорны дах.