Маци

Ляксандра Зпад Барысава
Маці

Максім Федорченко

(пераклад з рускай мовы на беларускую)
Арыгінал: http://stihi.ru/2013/08/14/3120
                http://www.proza.ru/2013/08/13/1380 

Вось прывезлі. Маўчаць эскулапы.
Сцены белыя... белая столь...
І з-пад чорна-белага шкапа
Шэпт, ціхуткі і бледны, як моль:

- Мама, мама, калі б ты пазнала,
У які свет раджаеш дзіцё,
Ты дзіцё б сваё не нараджала:
Трасцай наканавана жыццё...

 - Мама, мама, калі б ты пазнала,
Каго ў свет ты вядзеш па крыві,
Ты дзіцё б сваё не нараджала,
Шкадавала сябе бы наўздзіў...

 - Мама, мама, калі б ты пазнала,
Хто тваё дзіцё спарадзіў,
Ты дзіцё б сваё не нараджала,
Ты б сваіх не патраціла сіл...

І, спужаўшысь, у пакуце забілася:
- Можа, праўда, не варта раджаць?!
А дзіцё ўжо выйшла, радзілася.
І аціхла, змірылася маці...

...Падышла, над калыскай схілілася,
Падняла, паднясла да грудзей,
Ёй як быццам штосьці прыснілася,
Але зараз: - ах, як ён глядзіць...

Ўсе сумнеўныя  страхі, трывогі
Усе зніклі. Ці бачыў хто іх...
- Гэты ногі, мілыя ногі
Ці па добрай пойдуць дарозе!
Вось, заплакаў... Засмоктаў, аціх...

І яна над ім змоўкла ў роспачы,
І люляла, глядзела на снег...
Бо нязменныя толькі пачатак.
І таксама канец для ўсіх.