Паэт

Леонид Пранчак
ПАЭТ

Пакручастая сцежка
У надрэчны гушчар.
Добры вечар, начлежка,
Я твой новы жыхар.

Маю ложак жалезны,
А над ім – ржавы цвік.
Хрыплы голас балесны
Больш падобны на крык.

Свой куток, хоць і цёмны,
Мой вялікі сакрэт:
Не бяда, што бяздомны,
А бяда, што паэт.