Пианист

Ляксандра Зпад Барысава
Піяніст

Максім Федорченко

(пераклад з рускай мовы на беларускую)
Арыгінал: http://www.proza.ru/2013/08/12/1094
                http://stihi.ru/2013/08/13/2040

Кіеў. Ноч. Дзесьці брэшуць сабакі.
Адбіваюць куранты час.
У кацялку і заношаным фраку,
Жуючы абцінкі каўбас -

Ад каўбас каштоўнейшых, з мяса -
Піяніст выходзіў з шато.
Яму знакам зорнага часу
Крыкі ўслед завадных пітухоў.

 - Ну, а дома? - Вядома, што дома,
Не чакаюць: "знік бы, ці што"...
Ўсе бліны да апошняга комам,
Ў кулаку - не сініца, нішто...

 - Пачакай... Так, можа, вярнуцца,
 Накаціць, як учора, з гарла?
 Хай рыдае наёмная муза,
 Раз твая памерла-сышла !

 Пастаяў піяніст на парозе,
 Ноч паслухаў, гадзінік, сабак...
 Па якой ён пайшоў дарозе
 Я не ведаю, што і як....