Пра тое, як ты мне дарага

Ляксандра Зпад Барысава
Пра тое, як ты мне дарага

Игорь Белкин

(пералад з рускай мовы на беларускую)
Арыгінал: http://stihi.ru/2013/08/24/1951

Рака чапляецца за жнівень
бліскуча дрогкім серабром,
На пераплаўку мкне па плыні –
мінулых дзён металалом.

І сонца бачыць са здзіўленнем
як спорны, дробны, часты  дождж
стучыць у сэрцы кветак сонных,
даклікаецца, анягож.

Ах, жнівень, жнівень, што такое? --
І дождж, і сонца нада мной,
і цёплы локаць пад рукою,
і хмельнай страказы спакой!

Лятаць бы разам з гэтым цудам
і па расквечанай сцярне
кідацца словамі паўсюду
як без цябе я змізарнеў!

Але мужык я, не прыстала
гусці мне хмельнай страказой
над пахкім ад смалы прычалам,
і над прывабнаю табой.

Зусім сумніўныя бікіні,
а я ўсё бачу і малю,
хутчэй бы блізкі  вечар сіні
закрыў прываблівасць тваю.

Інакш, чорт ведае, здарыцца,
што лопне вытрымка ўва мне
і ты заб'ешся як сініца
у агні, што спальвае ўва сне!