Незнаёмцы у мятро

Ляксандра Зпад Барысава
Незнаёмцы ў мятро

Максім Федорченко

(пераклад з рускай мовы на беларускую)
Арыгінал: http://stihi.ru/2013/08/06/5235
                http://www.proza.ru/2013/08/06/507

Я бачыў у мятро яе зрэдзьчас,
Але сустрэчы нашы рэдкі.
Грукочучы, саставы носяць нас
Сінхронна, ды па розных ветках.

Куды яна спяшаецца – як знаць,
Куды спяшаюся – самому невядома.
Маршрутаў адзіноты тут працьма,
Іх выбіраю вольна я, ня зломак.

Няхай вядзе далей мяне мой лёс,
Я з ім спрачацца сёння не жадаю.
Нас цягнікі нясуць пад гром калёс -
Наперад, а назад – ці адгадаю.

Магчыма, адмыслова розным колерам
На схемах нам пазначаны пуці.
На лініі світанку её замоўлена,
А мне заходнім, як заўжды, ісці.

Прыйшла ў заняпад людская плынь...
Астылая, памерлая планета...
Нас з грукатам выносяць цягнікі
Сінхронна, ды па розных ветках.