На Киеуских гарах

Ляксандра Зпад Барысава
 На Кіеўскіх гарах

 Федорченко Максім
 (Недакладны пераклад з рускай мовы на беларускую)
 http://www.proza.ru/2013/03/13/1003

 Вы чуеце, на Кіеўскіх гарах
 Была вясна, але зіма вярнулася,
 Вясна крыху на крызе паслізнулася,
 І зноў зіма на Кіеўскіх гарах.

 Вы чуеце, на Кіеўскіх гарах
 Настала лета, ды вясна вярнулася,
 А лета дзесьці лялечкай звярнулася,
 І зноў вясна на Кіеўскіх гарах.

 Вы чуеце, на Кіеўскіх гарах
 Чакалі восень – а сустрэлі лета,
 Свет сонцам ціхім ласкавым сагрэты.
 І лета зноў на Кіеўскіх гарах.

 Вы чуеце, на Кіеўскіх гарах
 Была зіма, ды восень павярнулася,
 Паветра лістападам агарнулася,
 І восень зноў на Кіеўскіх гарах.

 Вы чуеце, на Кіеўскіх гарах...