Вясновае

Ляксандра Зпад Барысава
  Вясновае

  Федорченко Максим

  (не зусім дакладны пераклад з рускай момы на беларускую. Напрыклад, я замест “лекараў” напісала “шаманаў”, таму што розніца паміж імі не дужа вялікая :-))
 http://www.proza.ru/2013/04/04/484

  Мне што ў лоб, што па лбе,
  Ўвесну па лужынам-ямам
  Не прасі саступіць табе,
  Я ад сонца і сіні п'яны.

  Што мне смецце і бруд,
  Ў нас з бярозамі іншыя справы,
  Мы пад ветрам шалёным тут
  Лістотай шумім яскрава.

  А потым з гракамі і сойкамі,
  Будзем гнёзды ў галінах звіваць,
  З птушанятамі, юнымі бойкімі,
  Ў небе плаваць і ўвысь узлятаць.

  А потым па восені з імі
  Разляцімся, каму куды:
  Хто на поўдзень у стынучай сіні,
  Да зямлі, хто ў глыбіні вады…

  І застыгнем - у норах, на станцыях,
  Ў самалётах, кватэрах, лагах,
  Ў шкурах, пёрах, рабрыстых панцырах.
  Наша – нам... А што Богу – Багам:

  Ўсіх жывых, нежывых і памерлых,
  Усіх годных і не зусім,
  Хрысціян, мусульман і будыстаў,
  Атэістаў, дэістаў, марксістаў,
  Акультыстаў і шахматыстаў,
  Усіх гаішнікаў і біліардыстаў,
  Усіх паэтаў і белетрыстаў,
  Інжынераў, шаманаў, артыстаў -

  Ўсіх зусім, ну колькі тут знойдзецца,
  Без уліку, у што абыйдзецца,
  Без разліку, без меры, без платы,
  Без закона, зусім без мандата,
  І з любоўю, што не адшукаць, -
  На апошнім Судзе чакаць.