Чуеш, дарагая?

Ляксандра Зпад Барысава
Чуеш, дарагая?

Ігар Белкін

(Пераклад з рускай мовы на беларускую)

Арыгінал: http://stihi.ru/2013/09/13/2048

Ў шумным горадзе ўсе гукі
я ня чую і ня бачу,
хоць страляй ты тут базукі
на экстрым не перайначыш,
воплеск сціплага куплета
с перацёпваннем плячыма –
мая справа піць санеты
запалёнымі вачыма!

Гэта побач, гэта вечна
праўда, у выпадку, калі ты
не забіты ў калатэчы
гераінавым бандытам,
ценем ад марыхуаны,
каменем ад алкаголю,
а плывеш, ад шчасця п'яны,
у моры залірычных боляў!

Раняць твае сутыкненні
ля тралейбуснай падножкі,
боль за голыя калені --
ну, прыкрый ты іх хоць трошкі!
бачаць людзі – ды не бачаць,
што мая яна надзея,
што зусім не адназначна
паваротны знак падзеі...

Ах,ты, ласкавае дзіва
ў горадзе, ад звону гнеўным
ці то ў гуслі-пералівы,
нашага жыцця катрэны,
ці то ў вобразныя струны
старых болевых паданняў,
дзе любоў за грыўні-куны
ведалі князі Разані!

Ці другога гарадзішча...
Справа тут не ў назве, права,
І напружваю я мышцы,
каб цябе, мая Любава,
не кранулі бы ні словам,
ні лакцямі ля трамвая,
і не трэба мне другога
цуду!
Чуеш, дарагая?