Ты не пытай мяне хто винаваты...

Ляксандра Зпад Барысава
Ты не пытай мяне хто вінаваты...

Максім Федорченко

(Пераклад з рускай мовы на беларускую)

Арыгінал: http://stihi.ru/2013/07/17/7496
                http://www.proza.ru/2013/07/17/542

Ты не пытай мяне хто вінаваты
Ў тваіх няшчасцях і кумірах,
Хай досвед твой так жудасна багаты,
Хай чорт табе не быў ніколі братам,
Але няма адказу ў тых пацірах,
Што поўняцца прысутнасцю факіра.

Ты не пытай мяне хто вінаваты,
хлусні тваёй фальшывае мігценне,
Упэўнена гучыць як пазбавенне,
Хай рай забыты, пекла не імжыцца -
Але Крывёю змыта, не вадзіцай,
Што свет узвёў сабе замест традыцый.

...Ты не пытала, не ўздыхала,
У акно глядзела, пазяхала...