Лета кинула у скарбонку песни сонечнага ветра

Ляксандра Зпад Барысава
Лета кінула ў скарбонку песні сонечнага ветра

Ігар Белкін

(Пераклад з рускай мовы на беларускую)

Арыгінал: http://stihi.ru/2013/09/25/1830

Лета кінула ў скарбонку песні сонечнага ветра,
 пазавесіла дажджамі казачныя кудзясы,
 пахне прэлаю лістотай, пераросткамі-грыбамі,
 і вавёрка лушчыць шышкі, у цянёчку на пяньку.

 Там Алёнушка на камні, братка-козлік дурнаваты,
 Шэры Воўк, Царэвіч гарны, бабка Ёжка і мятла,
 і пліта не скрыжаванні без намёку правасловіць,
 што не атрымаць за грошы ні каханне ні любоў.

 Я не ведаю, ніколі ў сітуацыі падобнай
 не прыйшлося апынуцца ні Алёнушцы, ні мне,
 час заўсёды бегаў побач сабачонкам на прычэпцы,
 ці за ім мы валакліся бездарожжу – усё адно.

 Сарафан пашыты ладна і пад стаць касаваротка,
 поясы павіты шоўкам для цябе і для мяне,
 казка дзень на ноч змяняе, спяць на печцы нашы дзеткі,
 дзед на лаўцы прымасціўся і пакашлівае ледзь.

 Ў дзверы грукат...
 Не адчынім, але можа пусцім госця,
 можа, гэта твой брацельнік зазірнуў ў нашу быль,
 састарэлы Янка, можа, што дарма чакаў карону,
 захацеў зірнуць яшчэ раз на цябе, мая душа?

 Не раўную, сцежкі тыя з нашымі не пераблытаць,
 кожнаму свае турботы, восень рухае ў зіму,
 пафарбуе заяц футрачка ў бялюткую нявіннасць
 і рупліва барабаніць: слава жыццю! – па пяньку.