У камина

Ляксандра Зпад Барысава
У каміна

Максім Федорченко

Арыгинал: http://stihi.ru/2013/09/09/4372
                http://www.proza.ru/2013/09/06/848

- Што ж, камін зацяплю, буду піць...
- Няма жа ў цябе каміна.
Няма чаго, сябра, табе цяпліць.
- Мне без каміна агідна.
У холе складу з камянёў, буду піць...
 - Нямашака ў цябе хола.
Няма дзе камін табе будзе зрабіць,
Спыні будаўнічы голад.
- Дзе-небудзь у хаце складу, буду піць...
- Нямашака ў цябе хаты.
Хопіць марай наіўнаю жыць,
Яны жа ва ўсім вінаватыя.
- Дзе-небудзь у поле складу, буду піць...
- Нямашака ў цябе ж поля.
Няма дзе пасеяць, няма дзе скасіць,
Няма дзе спазнаць алкаголю...
Гэту канструкцыю з кірпічоў,
З драўніцай, з масіўнай паліцай,
З крэслам, прытулкам бяссонных начэй,
З фота каханых, родных, сяброў
Толькі ў мроях імгліцца!
- Пераканаў.
Пакіну імжу:
Няма і не будзе каміна.
Але, сумленна табе я кажу,
Стаміў ты мяне, хлапчына.
Гэтыя словы... пустыя словы
Мякка казаць, дасталі!
Кругам ад іх ідзе галава...
Вып'ем?
- Нарэшце пра справу!