Паузмрок. Прахалода...

Мария Хрусталёва-Перчик
Паўзмрок. Прахалода...
Восеньскі вечар.
Чаканне... Нязгода...
Дрыготкія плечы...
Схавалася сонейка,
Болей не свеціць...

Дзе ж ты, мой родненькі,
Адзіны ў свеце?..

Сум падкрадаецца
Ў сэрца вужакам...
Да заўтрашняй раніцы
Паспею адплакаць?
Схаваю самоту?
Ці вочы зацягне?

Як я з табой, родны,
Убачыцца прагну!..

             16.11.2004г.