Цень

Ляксандра Зпад Барысава
Цень

Ігар Белкін

(Пераклад з рускай мовы на беларускую)

Арыгінал: http://stihi.ru/2013/09/28/2871

Праскакала цень па ценю наўпрасткі,
прыпадаў я да яе нібыта шут –
анямелі ад пустэчы кулакі,
ад бязважкіх, неіснуючых пакут.
Не магу ў яе ні ўжыцца, ні ўрасці,
бо Нішто, яно Нішто без розных слоў.
так па дадзеным шляху мне і ісці –
цень у жмені, цень за явай мройных сноў...