Кас нер

Владислав Бернат
Пяць гадзін, ужо час падымацца.
Але ціха ляжаць касцы.
Ім усё роўна, ці будзе злавацца
Пан, што у поле крычаў ісці.

Ім усё роўна, хто будзе шукаць іх
І ці памятае іх зямля.
І як плакала старая маці
І стагнала: "чаму ж не я..."

Але памяць яны пакінулі.
Кожны ведае іх цяпер.
За свабоду яны загінулі.
Шчыры "дзякуй" табе, касінер.