Прыйшло расстанне...

Мария Хрусталёва-Перчик
Прыйшло расстанне;
             бы абухам,
Неспадзявана, з-за вугла,
У вуха хтосьці ціха грукнуў,
І зазвінела галава.

З вачэй пасыпаліся зоркі,
Усе думкі зніклі як адна.
А сэрца паліць роздум горкі:
Адкуль звалілася бяда?..

А можа высветліш усё-ткі,
Якія дзе пачуў ты плёткі?

P.S. Якія могуць быць пытанні:
    Пайшло каханне...