Сум исп. Лас Вегас

Елена Ярмолович
Маўчаць як цень - ні ўбачыць, ні пачуць -
Прашу я сэрца, болю не хачу.
Душа, не спатыкайся, гэта памяць,
Яна вяртаецца, каб толькі раніць.

Не ўцячы ад  слез, як ад берага рацэ.
Я сумую зноў,  у дажджы хаваю іх.
Цяпло тваёй далоні ў руцэ…
Ну затрымай жа мяне хоць на міг

Тэлефануй, калі мяне няма,
Не навучуся ждаць цябе дарма…
Утульных сноў  цяпер тваёй свабодзе,
Няхай адна па гораду не бродзіць…

Не ўцячы ад  слез, як ад берага рацэ.
Я сумую зноў,  у дажджы хаваю іх.
Цяпло тваёй далоні ў руцэ…
Ну затрымай жа мяне хоць на міг

Хай на ангельскай восень размаўляе,
Яе ўжо хтосці, як і я, чакае…
Кахай, пакуль трымае міжсезонне
Свой гаварлівы тлумачальны соннік.

Не ўцячы ад  слез, як ад берага рацэ.
Я сумую зноў,  у дажджы хаваю іх.
Цяпло тваёй далоні ў руцэ…
Ну затрымай жа мяне хоць на міг