памятаеш..

Аляксандра Фагот
Пакінуты перон-
эпізод з жыцця.
Мёртвы вагон-
мімалётныя сустрэчы.
Мінулае ў мінулым
і час..
ён не лечыць.

Мінулае ў мінулым,
пераглядваеш даўнія фотаздымкі..
успаміны, як сняжынкі,
пралятаюць перад табой,
але..чамусьці няма турботы,
толькі спакой па нотам
кудысьці бяжыць.

Закрываеш вочы -
і бачыш сябе такім маленькім і наіўным.
Памятаеш, як ноччу,
накрыўшыся коўдрай з галавой, бязвінна,
спадзяваўся, што яна захавае цябе ад усяго..
Здаецца, колькі прайшло..
колькі хвілін, не, секунд мінула з таго часу?

Памятаеш..як са слоў "давай сябраваць",
без непатрэбных пытанняў пачыналася
штосьці па-дзяцінскі шчырае і добрае.
А як ты марыў навучыцца лятаць
і пераскокваў з ложка на ложак..
табе падабалася
ажыцяўляць
свае думкі. Можа
менавіта таму не было праблем.
Усё здавалася вырашальным,
такім лёгкім і спасцягальным.

Памятаеш..як ты злаваўся,
калі хто-небудзь цябе пераступаў,
а ты думаў, што не вырасцеш.
Як..каб ніхто не абураўся,
калі ішоў спаць, браў
з сабой адначасова некалькі цацак.
Як у школе скакаў
толькі па плітках аднаго колеру.

Памятаеш..
як марыў пайсці ў першы клас.
А потым..не раз
хварэў на хітрасць
і спадзяваўся на матуліну літасць.

Як узімку
бяжаў з языком на барадзе
на горку, лёд, дзе
мокрыя сябры будавалі крэпасць
і, на рэдкасць,
чакалі менавіта цябе.

Памятаеш..аднойчы,
зусім нечакана, адкрыў вочы
і прачнуўся.
Ужо падлетак.
Увесь сусвет перавярнуўся.
Вось так, непрыкметна,
пасталеў у адно імгненне.

Мінулае ў мінулым,
дзіцячыя фотаздымкі..
па пылінках
складваецца сучастнасць.

Бачыш у павуцінні перон,
забіты вагон,
шматзначнасць позіркаў
чарговых падарожнікаў.