Адзiнота... Вечар сумны...

Мария Хрусталёва-Перчик
Адзінота... Вечар сумны.
Студзіць сэрца горыч страт.
Што ў надзеі ні прыдумвай -
Не павернеш час назад.

Не знасіць глухога болю,
Слёз крыніцу не спыніць.
Адзіноту не адолець...
Сэрца горыччу шчыміць...

                2.04.2001г.