Скажу яшчэ два словы пра цябе

Ляксандра Зпад Барысава
Скажу яшчэ два словы пра цябе

Ігар Белкін

(Пераклад з рускай мовы на беларускую)
Арыгінал: http://www.stihi.ru/2013/10/10/1993

Скажу яшчэ два словы пра любоў,
трымценне веек да цябе наблізіць,
на паўшляху сатрэ кахання крызіс,
сляпіўшы з нас вуркотных галубоў.

Я буду вуркатаць, а ты маўчаць,
І слухаць саладжавыя санэты,
не робячы з пустэчнасці сакрэтаў,
суцішыўшыся ля майго пляча.

І мне так цёпла, калі пазіраеш --
не дамай пад вэлюмам з іскаў сініх,
а створаная мною па карціне
рэальнасці змяшанай з маёй марай!