Да чаго граху дайсцi трэба,
Каб у сваёй справе зрабiць такое?
Цара казнiць,Бога з неба,
Паперцi на вачах усiх Святое!
Да чаго граху дайсцi трэба?
Каб на крыжы сярод бандытаў
Вiсеў Святы Пасланец з неба.
За грэх якi ж Ён быў прыбiты?
За тое можа,што нёс Спасенне
Ўсiм на гэтую зямлю?
Ад смерцi i граха збаўленне,
За тое,што казаў:"Я вас Люблю!"
Да чаго граху дайсцi трэба?
Каб за iмгненне гэтага жыцця,
Пралiць Кроў Святую з неба-
Самаго Бога Ўсемагутнага дзiця?
Чаго цяпер крычым:"За што,
За што нам беды i пакуты?"
Хiба забылi-нi за што
Хрыстос у Кроў быў апрануты?
Усё было так,дружа,вер.
Нiякай казкi тут няма.
I вось Хрыстос дае цяпер
Табе Спасенне за дарма!
2012.