Як жадаеш, запытай, я не прамаучу

Ляксандра Зпад Барысава
Ігар Белкін
(пераклад з рускай мовы на беларускую)
Арыгінал: http://www.stihi.ru/2013/10/05/2158

Як жадаеш, запытай, я не прамаўчу,
раскажу, як  радуга льецца па плячу,
як у садзе кінутым ключ знянацку ўзнік,
раскідаўшы талерамі светлы маладзік.

Тым, хто апантана мкнецца ў марыва Землі,
ты салому свежую жытнюю* сцялі,
як хто спатыкнецца раптам, і ўпадзе ізноў,
то ён сам паднімецца без ніякіх слоў..

Як жадаеш, запытай, словы ў мяне ёсць
на радок нанізаны, у іх кахання млосць
з мятным лёгкім прысмакам, з лёгкай гаркатой
кропкі, што згадзілася быць сама сабой...
Ты прыходзь з нябыту і...
Зрэшты, тут ілгу,
часам паабцёрхала радугу-дугу,
ягаду ранейшую паглынула сныць,
зерню стогадоваму коласам не быць...

В оригинале строка:
“жизнь, солому свежую под ноги стели”
По-белорусскі “жыта” – рожь

И получается: ржаная солома – жытняя салома – солома жизни.