Бясчассе

Леонид Пранчак
БЯЗЧАССЕ

Усё змяшалася ў адно:
Агонь і лёд,
Зямля і неба,
Вада і кроў,
Гара і дно,
Гаркавы дым і водар хлеба.

Трываць, каханая, трываць!
Інакш не выжыць у бясчассі,
Бо давядзецца паміраць
З нязбытнай мараю аб шчасці.

Люблю цябе.
Табой жыву.
Узнесла-праведны без меры.
У доме –
Вокны на царкву,
І да касцёлу ў доме –
Дзверы...


19.10.2013