Паштовая скрынка

Светлана Кабанова-Рожко
Дожджык плача,
Вада дзе-нiдзе,
Да мяне дакранулась
сьлязiнка,
Уначы як мага па вадзе
Я бягу да паштовае
скрынкi.

Ты – царэўна, надзея,
зьвязок,
пажаданьняў
бяздонна крынiца,
Крочу я да цябе
шмат разоў,
ад хлусьнi кабы хутка
адмыцца.

Л’ецца праўдай
празрыстай вада,
Аб’яднала ўсiх
сецявiна,
Каб паштоўкi
былi без бруда,
Працаваць скрынка
шчыра павiнна.

Я спрабую сябе адыскаць
у сецявiне сардэц аб’яднаных,
Можа вам лiст таксама даслаць
Да бацькоў або сябраў каханых?

Дзякуй, скрынка,
сяброўка мая,
Чаму твар твой заўсёды самотны?
Бачыш, хтосьцi бяжыць як i я
Да цябе скрозь
Дажджы й сумёты.