Пацалунак восени

Валентина Дробышевская
На вуснах асалода пацалунка
Ад восені настойлівых начэй!
І адбіваецца ў сэрцы гулка
Маё каханне, што вясны ярчэй!

Твая ўсмешка - першая вясёлка -
Зайграе шчасцем света ў вачах!
Крынічкай веры адгукнецца звонка
У сакавітых восеньскіх радках...

Не замяце зіма тваю пяшчоту -
Няма мацней сапраўднай дабрыні!
Таму шапчу, улюбёная, употай:
Ты толькі пацалунак праглыні!