Мару

Мария Круглоглазая
(на беларускай мове)

Адсюль восемсот, адтуль семсот сорак.
Ад лiчбаў вялiкiх акутвае холад.
Я цябе бачыць моцна жадаю.
Ранiцай, ноччу ўсё ўспамiнаю
Вочы твае – вазёраў талеркi,
Пах твой спакуслiвы быццам бы кветкi,
Шкiру тваю – мяккую коўдру
I мару вяртацца зноўку i зноўку.

Я мару застацца, лiчыць з табой зоркi,
Быць побач калi салодка бо горка,
Заварваць чай, гатаваць табе ежу,
Але варта адзначыць, пакуль толькi езджу
Праз мяжу да цябе, праз яе i дадому
(Па дрэннай дарозе катаюся комам).
I мару застацца, схаваць свой заплечнiк,
Легчы на ложак i так на ўсю вечнасць.

Я мару аб нашай апошняй сустрэчы,
Мару сцiскаць твае томныя плечы.
Я веру:  яшчэ крыху чакання
I нiколi нiшто не перашкодзiць каханню.

Бачыш мы разам?
(адзiныя воды)
З гэтага часу я з табой назаўсёды.

(29 октября 2013, Краснодар)