Сказаць кахаю не магу!

Ляксандра Зпад Барысава
Сказаць кахаю не магу!

Ігар Белкін

(Пераклад з рускай мовы на беларускую)
Арыгінал: http://www.stihi.ru/2013/10/28/3129

Не зразумею я ніяк,
Пытанняў гэткіх як сабак.
Мяне і мучаць, і злуюць –
і недарэчна ўсё псуюць!

і ідзяце вы стараной,
не прывітаўшыся са мной,
пагляд не кідаючы ў бок,
дзе на пасту – я, верны цмок!

Бо я нязменны вартавы,
я даберман старажавы,
я медны вершнік на кані –
ўсё дзеля Вас, не лгу, ані!

Мароз і вецер апячэ,
па бровах дождж мяне сячэ,
сказаць «кахаю!» не магу
і моўчкі праглынаю сум!