Анёл

Ляксандра Зпад Барысава
Анёл

Максім Федорченко

(Пераклад з рускай мовы на беларускую)
Арыгінал: http://www.stihi.ru/2013/10/28/2625
          http://www.proza.ru/2013/10/22/939
 

...Вельмі добры і цярплівы,
І зусім не мітуслівы,
На вярбе Анёл сядзіць,
І на котак ён глядзіць.
Неяк так ніякавата,
Бо вуркочуць коткі злосна -
Што Анёлу стала млосна,
Як палезе ён па шатах,
Патрабуе ж гэта, служба:
Ратаваць, захоўваць птушак.
І з нагоды той жаўжды
Сярод котак вінен жыць.
Гэта чын такі дастаўся:
Забяспечваць супакой,
Бестурботна каб дабраўся
Калі-небудзь я дамоў.
Анёл, мілы, усё ў парадку,
Ты спускайся з той вярбы.
Дай-ка я сваю нататку
Напішу, які ты быў,
Незаўважны, добры вельмі
Пасярод драпежнай зграі,
На галінцы, сярод шэльмаў,
Супакой засцерагаў мой...