Ци ты не бачыу, ци не чуу

Валентина Дробышевская
Ці ты не бачыў, ці не чуў,
Як адгукаецца прырода?!
Няўжо не вабіць асалода,
Якую цалкам праглынуў?!

Ці ты не бачыў, ці не чуў
Каханне-сэрца хваляванне?!
Не цень - апошняе спатканне
Так недарэчна прамінуў...

Ці ты не бачыў, ці не чуў:
Дзяцінства песцяць у аблоках!
Судакранаюцца высока
Вясенні гром, зімовы сум...

Ты толькі слухай і глядзі
Сам, ад бацькоўскага парога,
І хоць дарог у Бога многа,
Сваю, адзіную, знайдзі!