Жыццё - шлях, як не пройдзеш двойчы...

Екатерина Бусел
Жыццё - той шлях,
Які не пройдзешь двойчы,
Не перапішаш, як няўдалы верш.
Заб’ецца сэрца думкаю аднойчы -
Больш аднаго жыцця не пражывеш.
Калі табе ці сумна, ці трывожна,
І не хапае сіл сабою быць,
Адразу ўспомні тое, што сур'езна -
Больш аднаго жыцця нам не пражыць.

А можа трэба радавацца сонцу,
Лунаць, як птушка, у небе хмаркай плыць,
Прывабнай зоркай зазірнуць у ваконца,
Расой начную спёку асвяжыць.
І душу адчыніць дабру і свету
А ў ёй люстэрка трэба прыляпіць,
Каб кожны чалавек сустрэчны
Мог сонечныя зайчыкі лавіць.

31.10.2013