Безнадзейнае

Чабарок
У полі сірочым расце пустазелле,
вецер няўцешна гайдае былінку.
Вясною за плугам звінела вяселле,
стаміўся араты...прылёг на хвілінку.

Прылёг на хвілінку - не ўстане ніколі,
зямелька навек затрымала ў палоне.
Пакінуты плуг іржавее на полі,
кабыла самотна стаіць у загоне.

Не будзе ні бульбы, ні хлеба, ні чаркі,
госці забудуць да хаты дарогу,
і толькі вароны на могілках сварку
ўсчыняць, адчуўшы трывогу.

Трывогай напоўніцца ўсё наваколле,
нібы перад бурай і грознай маланкай,
завые сабака ў сваім завуголлі,
бо сябар не выйдзе ўжо ранкам.

Пакінутай вёскі араты апошні
стаміўся...прылёг на хвілінку.
Палынам гаркавым пакрыліся пожні
і вецер няўцешна гайдае былінку.