Сумую па цябе, айчына

Тямчик Анна
Цябе забыцца немагчыма,
Твае палі, твае рачулкі,
Мая прыгожая айчына,
Я чую шэпт далёкі, гулкі.

Мяне ты клічаш да сябе,
Але ж далёка я ад дома.
Складаю вершы для цябе
Не атрымаецца – нанова.

Калі убачымся з табою
Ніхто не ведае, магчыма.
Самотна за мяжой адною
Сумую па цябе, айчына.

Чытаю пра цябе у газеце
Мы зноў сустрэнімся з табой
Ты ў мяне адна на свеце
Святла праменчык родны мой.