З гiсторыi на белорусском языке

Юрий Полубинский
На гэтай зямлі, дзе высіцца бор,
Дзе рэчка па полю цячэ,
Калісці тут правіў князь Рагвалод.
(Адкуль ён прыйшоў-чорт разбярэ).
І была дачка ў яго прыгажуня,
Сам князь Уладзімір яе пакахаў.
Рагнеда ж сама, князёўна-красуня
Не захацела “разуці раба”.
Забіў яе бацьку тады Уладзімір,
Стала яна насільна з ім жыць,
І ноччу, калі спаў Уладзімір,
Захацела Рагнеда князя забіць...
Гісторыя сведчыць, што Уладзімір прачнуўся,
Рагнеда пайшла служыць у манастыр.
Сын Ізяслаў у Полацк вярнуўся,
Увёў ён пісьменнасць у наш цёмны мір.

У гісторыі нашай краіны
Багата цікавых падзей.
І князь Ізяслаў, пазней і Скарына
шмат, што зрабілі для нас, для людзей!