напэуна

Музы Нет
я, напэўна, хацела б быць тонкай і звонкай,
нібы струна.
я, напэўна, хацела б дрыжаць у тваіх руках,
уздрыгваючы плячыма.
я, напэўна, хацела б... каб мяне любілі,
я, напэўна, хацела б, каб любіць ўмела і я.

мне б, напэўна, трэба такую ;;планету,
дзе мароз цалуе ў шчокі,
або грукоча неба ад дажджу,
а мне цёпла і востра, як ніколі,
каб лёгкія прагна ўдыхалi гэту навальніцу.

мне б, напэўна, точаны профіль,
хупавы ўзмах рукі
і падносіць келіх з віном да вуснаў
так лёгка і горда,
спрабаваць і смяяцца да раніцы.

я, напэўна, хацела б быць далікатнай,
як гэтая корачка лёду на мутнай вадзе.
я хацела б, каб сваімі крыламі
мяне накрыла завея ў студзенi.

не шкадуй мяне,
ня плач,
ня трэба.
я прашу ў цябе збавення,
завея.

я прашу мяне адпусціць.

17/11/2013