дзяучынка

Музы Нет
паглядзі на гэтую дзяўчынку:
яна закаханая ў восень,
і для яе існуе толькі дождж
з мокрай лістотай.
ў яе пад падпахамі холад,
у галаве вецер,
а на вуснах ўсмешка.
яна ніколі не спрачаецца,
кідаецца кнiжкамi
і выплёўвае цукеркі.
яна маўчыць вечарамi
i смяецца з раніцы.
яна безнадзейна дурная
(па меншай меры,
ўсё пра яе такога меркавання).
ў яе з аленямі швэдар,
тонкая касічка
і дзверы адчынены,
каб дыхаць навальнiцу.

паглядзі на гэтую дзяўчынку.
паглядзі
і адразу ж адвярніся.

яна не для цябе.

24/11/2013