Бэзавы водар мая...

Дарья Дорошко
        * * *

Бэзавы водар мая
Ўзімку цябе напаткае.
Быццам яшчэ ўчора
Марыў і чараваў
Над месяцовай ружай,
Каб затрымалася сцюжа
Недзе ў дарозе млоснай -
На зоркавых промнях граў...