Вiншаванне

Владимир Шиманович 2
Кроу ад крывi - дачка i плоць ад плоцi
Куточка, што Радзiмаю завецца.
Цi не таму у яе вершах штосьцi
Празрыстае, нiбы крынiчка, льецца.

Яскравае, як сонейка у сняжынцы
I гаманкое, як ручай вясною.
Напоуненае водарам жывiцы,
Напоенае чыстаю вадою.

Амытае вясновымi дажджамi,
Накрытае вяселкавай дугою.
Разбуджанае першымi бусламi
I спевам салауiным над ракою.

У песнях - горад, дарагi i мiлы.
Любоу у вершах. На маей палiцы
Стаiць сягодня кнiга ад Людмiлы.
Ну, як жа гэтым мне не ганарыцца?!

( Круглiк Людмiле.
шчыра i сардэчна вiншую з выхадам
цудоунага зборнiка)