Восень

Аляксандра Лунная
Скажы ж мне, Восень:
Чаму людзі не ўсміхаюцца болей?
Дзе падзеліся усмешкі іх?
Дзе пачуцці свае хаваюць яны
Чаму сэрцы іх глыбамі сталі?
Восень!
Можа, ты усмешкі скрала?
Ах, Восень.
Няма тваёй віны у тым.
Сэрцы, сэрцы, сэрцы  --  ачарсцьвелі!
Мітусня, і прага да багацця –
Захапіла сэрцы тых людзей,
Што некалі, усміхаліся усім!
Але не ведаюць вар’яты,
Што усмешка – скарб,
Бясцэнны скарб!
Ніхто яго не ўкрадзе, ніхто не адбярэ!