***

Ольга Платтер
Любоў-каханьне-боль-атрута-
ратунак-згуба-сьмерць-жыцьцё.
Усё пачынаецца па кругу... Аблуда!
Я ў сьвет пайду, твой боль схаваю,
а Мару выпушчу ў Жыцьцё.
Забуду ўсё! Я нараджаюсь,
з табой папараць-кветку рву.
21.13
Боль стварае забыцьцё.
Боль стварае і жыцьцё.
Калі ты не баішся болю,
перайдзі па вастрыні ляза
да мяне, на другі бераг,
каб нам нарадзіцца нанова.
21.24
12.12.2013г.