Красуй, Беларусь!

Леонид Пранчак
КРАСУЙ,  БЕЛАРУСЬ!
Гімн

Словы Леанід Пранчак
Музыка Васіль Раінчык

Красуй, Беларусь! Край мой родны, край свабодны,
Жыві і слаўся, — як малітву вымаўляю я.
Жыві, жыві! Красуйся ў радасці заўсёды,
Блаславенная мая дарагая зямля.
Беларусь, Беларусь, ты красуйся ў радасці заўсёды.
Слаўся, слаўся у вяках, ты — Радзіма мая!

Красуй, Беларусь! Дзе б ні быў я — ты са мною.
Сваёй пяшчотай нашы сэрцы аб’яднала ты.
Жыві, жыві! Люблю цябе я ўсёй душою,
Гордых продкаў маіх край пакутны, святы.
Беларусь, Беларусь, я люблю цябе усёй душою,
Ты — Айчына мая назаўжды, назаўжды!

Красуй, Беларусь! Наша спадчына і слава,
Краіна-маці, ты жыві у шчасці з году ў год.
Жыві, жыві! Красуйся, родная Дзяржава.
Будзе вечна на зямлі старажытны наш род.
Беларусь, Беларусь, слаўся, наша родная Дзяржава!
Слаўся, слаўся у вяках, беларускі народ!

20 красавіка 2002 г.
Парыж, Францыя

Выканаўцы:
1. Хор Белтэлерадыё п\к В.Роўды
2. Уладзімір Пятроў
3. Мікалай Скорыкаў і інш.


P.P.S.
У чэрвенi  2002 зацверджаны Дзяржаўны гімн Беларусі. У "тэлефонным галасаванні" узялі ўдзел больш за 118 тыс. чалавек.
З іх 37 437 прагаласавалі за варыянт В. Раінчыка - Л. Пранчака "Красуй, Беларусь".
 26 279 галасоў атрымала песня "Радзіма мая дарагая" (У. Алоўнікаў - А. Бачыла).
Варыянты У.Карызны, З.Марозава і І.Карэнды, напісаных на музыку Н. Сакалоўскага, падтрымалі адпаведна 25 636, 15 947 i 8 688 чалавек.

БелТА

* * *