Кроплi крывi

Надежда Петручук Филон
Кранаюся рукою да крыжа,
А ён – гарачы.
І сэрца боль працяў, як ад нажа:
“Хрыстос, Ты плачаш?”

За што Цябе сюды ўзнялі, мой Бог?
За што распяты?
Ты над грахом шмат здзейсніў перамог,
Не вінаваты,

Жыццё Ты ў бездакорнасці пражыў,
І паміраеш?
Па кроплях Кроў сцякае па крыжы –
Грахі змывае.