настрой

Надежда Петручук Филон
Настрой згубіўся мой… Зноў знік кудысьці…
Ніяк я не магу яго знайсці.
Пыталася і ў сонейка і ў лісця:
“Куды ж ён мог гарэзлівы пайсці?”

Не бачылі ні маці, не сяброўкі…
Куды ён знік і дзе ен зараз ходзіць?
Я, нават, не магу даслаць паштоўкі…
Пайшоў, напэўна, лета ён праводзіць?!.