Для тваёй малiтвы хопiць неба

Надежда Петручук Филон
Для тваёй малітвы хопіць неба,
Бог заўсёды слухае цябе.
І калі з’яўляецца патрэба,
Да Яго звяртайся ты ў мальбе.

Размауляй… з Ім многа слоў не трэба,
Серца перад Богам разгарні.
Для малітвы нам патрэбна неба,
Там – прытулак вечнай цішыні.